Агульная інфармацыя - Санаторый "Волма"

Агульная інфармацыя

Для пражывання ў санаторыі прызначаныя 2 спальныя карпусы: двухпавярховы № 1 і чатырохпавярховы № 2.

В распараджэнні адпачывальнікаў зручныя адна- і двухмесныя нумары, абсталяваныя душавымі кабінамі, санвузламі, у кожным нумары ёсць пакой адпачынку з мяккім кутком, тэлевізар, халадзільнік, электрачайнік, мінімальны набор посуду.

Цэнтральныя ўваходы ў спальныя карпусы абсталяваныя пандусамі і поручнямі.

Частата змены бялізны – па меры неабходнасці, але не радзей за 1 раз у 7 дзён.

У спальным двухпавярховым корпусе № 1 размешчаныя 24 нумары. З іх двухмесныя двухпакаёвыя (DOUBLE) – 9, аднамесныя аднапакаёвыя (SINGLE) – 6, двухмесныя двухпакаёвыя (TWIN) – 9 нумароў.

У двухмесных двухпакаёвых жылых нумарах ёсць спальня, гасцёўня, пярэдні пакой, балкон, душавая, санвузел. Пакоі абсталяваныя двума спальнымі ложкамі (або адным двухспальным), тумбачкамі, мяккай мэбляй, шафамі, халадзільнікам, тэлевізарам, электрачайнікам.

У аднамесных аднапакаёвых нумарах – пакой, калідор, душавая, санвузел. Ёсць ложкі, тумбачкі, шафа, мяккія крэслы для адпачынку, тэлевізар, халадзільнік, электрачайнік.

У спальным 4-павярховым корпусе № 2 размешчаны 61 нумар. З іх 41 нумар – двухмесны двухпакаёвы (TWIN), 13 нумароў – двухмесныя двухпакаёвыя (DOUBLE) і 4 нумары аднамесныя двухпакаёвыя (SINGLE).

Нумары абсталяваныя ложкамі, тумбачкамі, мяккай мэбляй, шафамі, халадзільнікам, тэлевізарам, электрачайнікам. У спальным корпусе № 2 размешчаны 3 нумары павышанай камфортнасці, якія складаюцца са спальні, гасцёўні, кухні, пярэдняга пакоя, душавой, санвузла. У камплектацыю нумара ўваходзіць: камплект для спальні, мяккая мэбля, убудаваная кухня з электраплітой, наборам посуду, электрачайнік, тэлевізар, халадзільнік, печ СВЧ, прас, прасавальная дошка, сушылка.