Па пытаннях набыцця квіткоў у басейн, браніравання саўны звяртайцеся да дзяжурнага адміністратара (час працы з 8-00 да 19-00 штодзённа), абед з 13-00 да 13-20.
+37529-270-46-77 мтс, +37517-14-29-362 горад.
Санаторый мае ўласны крыты басейн змешанага (купальна-плавальнага) тыпу, асноўная мэта якога пераважна аздараўленчая. Басейн падзелены на тры дарожкі даўжынёй па 25 метраў, глыбіня мелкай часткі 1,5 метра, глыбокай часткі – 2,7 метра. Перад кожнай дарожкай у глыбокай частцы басейна размешчаны стартавыя тумбачкі. Абеззаражванне вады басейна ажыццяўляецца метадам хларыравання – гэта найбольш распаўсюджаны і надзейны спосаб абеззаражвання ў адрозненне ад іншых метадаў, які дазваляе апрацоўваць не толькі ваду, але і паверхню самога басейна.
Графік працы басейна
Штодзённа з 8-00 да 17-00
абед з 13-00 да 14-00
выхадны – панядзелак