Арганізацыі медыцынскага абслугоўвання - Санаторый "Волма"

Арганізацыі медыцынскага абслугоўвання

Адным з асноўных кампанентаў лячэння і аздараўлення з’яўляецца ўплыў кліматычных умоў мясцовасці і спецыяльных клімата-тэрапеўтычных уздзеянняў, такіх як дазаваныя сонечныя ванны, аэрафітатэрапія, уплыў свежага паветра падчас пешых прагулак. Рэльеф мясцовасці тэрыторыі, дзе знаходзіцца санаторый, прадстаўлены раўнінай з участкамі ўзгоркаў і пагоркаў з пераважнай вышынёй 160-200 метраў над узроўнем мора, што стварае дадатковы лячэбны фактар пры пешых прагулках.

На клімат у раёне санаторыя ўплываюць паветраныя масы, якія паступаюць з Атлантыкі, што выяўляецца дастатковым і раўнамерным увільгатненнем, умерана цёплым летам і мяккай зімой. У цэлым на працягу года колькасць дзён з тэмпературай паветра больш за 0 оС складае 235-240, з іх 190-195 дзён з тэмпературай больш за 5 оС, 85-90 – ад 15 оС до 20 оС, што стварае спрыяльныя ўмовы для кліматалячэння на працягу ўсяго года. Купальны сезон працягваецца каля 90 дзён у годзе.

Тэмпературны рэжым характарызуецца станоўчымі сярэднегадавымі тэмпературамі – +5,5-6 оС.

Вялікія хвойныя лясныя масівы каля ракі Волма ствараюць асаблівы мікраклімат, які характарызуецца наяўнасцю ў паветры смалістых эфірных рэчываў, азоту і адмоўных аэронаў, комплекснае ўздзеянне якіх аказвае агульнаўмацавальнае і стымулюючае дзеянне на арганізм, дабратворна ўплывае на нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы, паказаны пры захворваннях органаў дыхання.

У санаторыі выкарыстоўваецца прывазная бутыляваная вада «Руднянская-3», «Руднянская 1М». Мінеральная вада «Руднянская-3» і «Руднянская 1М» прымяняецца пры хранічных гастрытах з рознай ступенню кіслотнасці, язвеннай хваробе страўніка і 12-перснай кішкі, захворваннях печані і жоўцевыводзячых шляхоў, мочапалавой сістэмы, дыхальнай, нервовай, эндакрынных захворваннях.

У санаторыі выкарыстоўваюцца гразі лячэбныя сапрапелевыя возера Дзікае метадам аплікацый (вытворца – філіял «Санаторый «Радон» ААТ «Белаграздраўніца»). Характарыстыка сапрапеляў: прэснаводныя бессульфідныя сярэднязольныя карбанатнага і змешанага тыпу.

Да паслуг адпачывальнікаў разнастайны спектр лячэбна-аздараўленчых працэдур: лячэбныя ванны, падводны душ-масаж, гідрамасажныя і жамчужныя ванны, душы: цыркулярны, узыходзячы, гідрамасажны, душ струявы, веерны, сапрапелевыя гразі метадам аплікацый, парафінавыя абкручванні, электрасвятломагнітатэрапія, масаж ручны, механічны, сухія вуглякіслыя ванны, спелеалячэнне, фіта- і ароматэрапія, кіслародныя кактэйлі, ЛФК, салярый вертыкальны.